Экскурсія на ААТ «Гарынскі КБМ»
03.11.20223 лістапада вучні 9-11 класаў наведалі ААТ «Гарынскі КБМ». Начальнік аддзела маркетынгу Гойка Артур Васільевіч расказаў дзецям пра гісторыю стварэння прадпрыемства. У ходзе экскурсіі вучні даведаліся аб вытворчасці прадукцыі, якую выпускае прадпрыемства, і адсачылі ўвесь працэс вытворчасці цэглы, пачынаючы ад працэсу перапрацоўкі гліны і заканчваючы упарадкаваннем цэглы па марках і відах. Па заканчэнні экскурсіі Артур Васільевіч уручыў дзецям памятныя падарункі.