Віртуальнае падарожжа ў мемарыяльны комплекс "Брэсцкая крэпасць-герой"
06.05.20215 мая 2021 года напярэдадні свята Дня Перамогі вучні 6-8 класаў здзейснілі віртуальнае падарожжа ў мемарыяльны комплекс "Брэсцкая крэпасць-герой". Мэтай падарожжа было сфарміраваць у вучняў веды аб гераічных старонках гісторыі Беларусі, аб самаадданай барацьбе народа за захаванне суверэнітэту і дзяржаўнай незалежнасці краіны, а таксама пашырыць гістарычны кругагляд навучэнцаў на аснове новых інфармацыйных тэхналогій. Дзеці пазнаёміліся з асноўнымі месцамі і аб'ектамі крэпасці; змаглі ўбачыць помнікі і скульптурныя кампазіцыі, месцы баёў, руіны сцен і казармаў бастыёна, плошчу з вечным агнём і мемарыяльныя пліты.