Кветкі Героям да Дня Перамогі
10.05.20218 мая, напярэдадні Дня Перамогі, вучні і работнікі Церабяжоўскай сярэдняй школы ўсклалі кветкі на магіле малодшага лейтэнанта Сталярова Р.П, які быў зверскі замучаны нямецка-фашысцкімі захопнікамі. Пасля наведалі новы помнік, які быў толькі ўсталяваны ў гонар землякоў, якія вызвалялі Церабяжоў, а таксама ўсклалі кветкі на Брацкай магіле савецкіх воінаў-вызваліцеляў.