КТС “Захапленні маёй сям’і”
27.04.202427 красавіка, вучні 5 – 7 класаў, разам з бацькамі, прынялі ўдзел у КТС “Захапленні маёй сям’і”. Усе ўдзельнікі актыўна расказвалі аб сямейных захапленнях, складалі калаж, малявалі, адказвалі на жартоўныя пытанні, слухалі музыку, гулялі ў гульню “Чый прадмет?” Цікавае і займальнае мерапрыемства пакінула ў дзяцей шмат станоўчых эмоцый.