“Майстэрня Дзеда Мароза”
21.12.2019У суботу, 21 снежня, педагог-арганізатар Васілевіч Ала Рыгораўна правяла творчую майстэрню па вырабе навагодніх сувеніраў з піянерскім актывам "Школы лідара".
Хлопцы вучыліся рабіць ялінкі з падручных матэрыялаў: ватных дыскаў, харчовай фальгі, пеньковага джуту. Новымі ведамі піянеры падзеляцца на занятках з акцябратамі. |