Квэст-гульня «Маршруты здароўя»
13.01.2024, у рамках шостага школьнага дня, прайщла квэст-гульня «Маршруты здароўя». Удзельнікамі гульні былі вучні 5 – 8 класаў. Кожная каманда атрымала маршрутныя лісты і адправілася па станцыях. На кожнай станцыі ўдзельнікі павінны былі хутка і дакладна выканаць заданні. Падводзячы вынікі гульні, вучні прыйшлі да высновы, што кожны чалавек павінен сам сачыць за сваім здароўем і выбіраць правільны маршрут да яго захавання і ўмацавання.