Сістэма работы ўстановы адукацыі па фарміраванні навыкаў рацыянальнага выкарыстання энергарэсурсаў і беражлівых адносін да навакольнага асяроддзя. У аснову дзейнасці ўстановы адукацыі пакладзена цэласная сістэма ўзаемазвязаных мер, дзеянняў і мерапрыемстваў, накіраваных на выхаванне беражлівых адносін да рэсурсаў планеты. Падрыхтоўка школьнікаў у галіне энергазберажэння ажыццяўляецца па 4-х тэматычных напрамках: экалагічная пісьменнасць, эканоміка, энергія і зялёная эканоміка (прыродная). Павышэнне ўзроўню інфармаванасці вучняў па праблемах энергазберажэння ажыццяўляецца праз мерапрыемствы, якія маюць практыка-арыентаваны характар. Работа ўстановы адукацыі па фарміраванні навыкаў рацыянальнага энерга- і рэсурсазберажэння ажыццяўляецца праз наступныя віды дзейнасці: 1. Вучэбная дзейнасць накіравана на набыццё натуральна-навуковых, палітычных, эканамічных ведаў, авалоданне прыёмамі аналітычнага мыслення ў галіне сацыяльнай эканомікі, экалогіі.
|
Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь
Аддзел па адукацыі Столінскага райвыканкама
Дзяржаўная ўстанова адукацыі