Бібліаквэст
07.12.2019У суботу, 7 снежня, настаўнік рускай мовы і літаратуры Лугіна Ларыса Фёдараўна падрыхтавала для навучэнцаў 7-11 класаў «Літаратурны юбілейны спрынт”.
Тры каманды ўдзельнікаў спаборнічалі ў веданні твораў пісьменнікаў-юбіляраў 2019 года: «Цімур і яго каманда» Аркадзя Гайдара, «Батальёны просяць агню» Ю. В. Бондарава, «Нос» Н. В. Гогаля, «Каўказскі палонны» А. С. Пушкіна, «Сотнікаў» В. В. Быкава, «Герой нашага часу» М. Ю. Лермантава. Перамагла каманда "Вікторыя", якая набрала 15 балаў. Віншуем! |