“Па слядах Перамогі”
23.11.2019
У суботу, 23 лістапада, каманда «Ведай нашых!» вучняў 3-4 класаў нашай школы прыняла ўдзел у раённым этапе рэспубліканскай акцябрацкай квэст – гульні «Па слядах Перамогі». Удзельнікі гульні падарожнічалі па 5 станцыях, дзе прадэманстравалі веды дэшыфроўшчыкаў, уменне складаць арыгамі і словы. Сярод 14 каманд раёна наша каманда выглядала годна і набрала 68 ачкоў. Віншуем з паспяховым дэбютам! |