Адзіны бацькоўскі дзень
16.11.2019
У суботу, 16 лістапада, спецыялісты СППС правялі групавую кансультацыю для бацькоў "Прафілактыка гвалту ў сям'і". Педагог-псіхолаг Васілевіч Ала Рыгораўна пазнаёміла прысутных з формамі гвалту і асаблівасцямі дзяцей, якія падвяргаюцца гвалту ў сям’і. Педагог сацыяльны Бабіч Вольга Мікалаеўна азнаёміла бацькоў з заканадаўчай базай па абароне правоў дзяцей. Бацькі атрымалі рэкамендацыі "Чатыры запаведзі мудрага бацькі" і памяткі «Тры спосабу адкрыць дзіцяці сваю любоў". |