Лідэр ёсць у кожным!
26.10.2019
У суботу, 26 кастрычніка, у рамках піянерскага тыдня, акцябраты выяўлялі лідэраў. Пад кіраўніцтвам Кулік Святланы Нікіфараўны рабяты вызначылі хто такі лідэр, яго якасці. Тэст " Ці магу я стаць лідэрам?" дапамог вызначыць свае здольнасці да лідэрства. У ходзе занятка з цікавасцю вызначалі лідэраў у сям'і, гісторыі, мастацтве, у жывёльным свеце. Святлана Нікіфараўна плаўна падвяла школьнікаў да думкі, што «каб быць лідэрам, трэба пры гэтым заставацца яшчэ і сапраўдным чалавекам». |