Турыстычны злёт ў Беражным
28.09.2019
У суботу, 28 верасня, каманда вучняў 7-9 класаў прыняла ўдзел у раённых спаборніцтвах па турызме, якія праходзілі на тэрыторыі піянерскага лагера «Гарынь». Як паведаміў трэнер каманды Літвінка Іосіф Іосіфавіч, сярод 43 каманд нашы рабяты выглядалі вельмі годна. Удзельнікі спаборнічалі ў 4 выпрабаваннях: паласа перашкод, спартыўнае арыентаванне, веласіпедная эквілібрыстыка, краязнаўчая віктарына і конкурс вузлоў. |