“Церабяжоў: у прасторы і часе”
28.09.2019
У суботу, 28 верасня, вучні 5-11 класаў пад кіраўніцтвам Ляшкевіча Аляксандра Васільевіча здзейснілі краязнаўчую велаэкскурсію. Хлопцы наведалі помнікі загінуўшым воінам у Верхнім і Ніжнім Церабяжовах, успомнілі летнія канікулы ля мастка для купання, абнавілі навыкі развядзення вогнішча. Стомленыя, але задаволеныя, хлопцы вярнуліся ў школу. |