Шчасце-жыць!
14.09.2019
У суботу, 14 верасня, агульнашкольнай акцыяй "Падары ўсмешку сябру" ў школе завяршыўся Тыдзень прафілактыкі суіцыдальных паводзін. Ахвотных перадаць "ўсмешку" было вельмі шмат. Некаторыя нават паказвалі адпраўніка. Вучні перадавалі "ўсмешкі" не толькі аднагодкам, але і настаўнікам і ўсім работнікам школы. Акцыя "Падары ўсмешку сябру" выйшла сапраўды агульнашкольнай! Ахвотных было так шмат, што акцыя доўжылася ўвесь дзень, а чытаць сваё імя на "усмешцы" было вельмі прыемна. |