Урок краязнаўства
25.05.2019
У суботу, 25 мая, Гузіч Таццяна Мікалаеўна, бібліятэкар Верхнецерабяжоўскай сельскай бібліятэкі,правяла для вучняў 1-6 класаў урок краязнаўства “Я вырас тут, і край мне гэты дарагі”. Для гледачоў гучалі песні ў выкананні Таццяны Мікалаеўны, вершы намесніка дырэктара па вучэбна-выхаваўчай рабоце Казубоўскай Ніны Анатольеўны. З дапамогай прэзентацыі "Вёсачка мая адметная", у якой сабраны матэрыялы аб гісторыі Церабяжова, знакамітых земляках і ўмельцах, помніках і царкве святога прарока Іллі, Таццяна Мікалаеўна выклікала ў дзяцей пачуццё гонару за сваю малую радзіму. |