Ведай нашых!
18.05.2019
У суботу, 18 мая, у Століне праходзілі спаборніцтвы па лёгкай атлетыцы ў рамках раённай спартакіяды школьнікаў. Нашу школу прадстаўляла каманда вучняў 6-10 класаў. Для нашых гэта быў выніковы дзень-пяць прызавых грамат: Каржоўнік Вадзім (8 клас) перамог у забегах на 1500 і 800 метраў, Грэчка Крысціна (9 клас) – 3 месца ў скачках у вышыню, Ракала Аляксандр (6 клас) - 2 месца ў скачках у даўжыню і 3 месца ў бегу на 800 метраў, Ліпскій Уладзімір (10 клас) – 3 месца ў скачках у даўжыню. Віншуем! |