Спаборніцтва ”Лепшы знаўца правілаў дарожнага руху”
18.05.2019
У суботу, 18 мая, члены гуртка "Юны інспектар руху " спаборнічалі на званне”Лепшы знаўца правілаў дарожнага руху” Ляшкевіч Аляксандр Васільевіч, кіраўнік гуртка, падабраў не толькі тэарэтычныя пытанні, але і практычныя заданні. Пасля падвядзення вынікаў лепшым знаўцам правілаў дарожнага руху прызнаны Шэпелевіч Мікіта, вучань 6 класа. Віншуем! |