Па слядах Перамогі
18.05.2019
У суботу, 18 мая, у рамках рэспубліканскай акцыі "Беларусь памятае" піянеры здзейснілі займальнае падарожжа "па слядах Перамогі", прысвечанае Дню піянерскай дружбы. Вучні 9 класа, члены ГА "БРСМ" сумесна з педагогам-арганізатарам Васілевіч Алай Рыгораўнай падрыхтавалі заданні на станцыях, маршрутныя лісты і карты з накірункам руху. 3 каманды піянераў спаборнічалі ў веданні піянерскіх законаў, піянераў-герояў, падзей Вялікай Айчыннай вайны. Хлопцы паказалі высокія вынікі. А перамога спадарожнічала камандзе "Алімпійцы". Віншуем! |