"Я памятаю, я ганаруся!»
11.05.2019
У суботу, 11 мая, у рамках акцыі "Беларусь памятае", пад кіраўніцтвам класнага кіраўніка Кулік Святланы Нікіфараўны вучань 2 класа Бык Руслан для вучняў 1-4 класаў прэзентаваў даследчую працу пра свайго прадзеда Літвінка Паўла Паўлавіча. Руслан расказаў аб тым, што яго прадзед пачаў ваяваць яшчэ ў 1939 годзе ў складзе польскай арміі. Затым-палон у Германіі, які быў самым складаным этапам у жыцці Паўла Паўлавіча. Пасля вызвалення савецкай арміяй быў прызваны ў яе шэрагі. Служыў замкавым батарэі 1 стралковага батальёна 1063 стралковага палка. Дзеці з цікавасцю слухалі расказ, успаміналі пра сваіх сваякоў-ветэранаў і вязняў, разглядвалі ўзнагароды. |