Дзень Дзяржаўнага герба і Дзяржаўнага сцяга Рэспублікі Беларусь
11.05.2019
У суботу, 11 мая, напярэдадні Дня Дзяржаўнага герба і Дзяржаўнага флага Рэспублікі Беларусь, педагог-арганізатар Васілевіч Ала Рыгораўна правяла для вучняў 5-7 класаў тэматычнае мерапрыемства з элементамі віктарыны "Сімволіка Рэспублікі Беларусь-учора і сёння". З дапамогай прэзентацыі Ала Рыгораўна распавяла пра тое, як змянялася сімволіка беларускага народа на працягу гісторыі, пра значэнне сцяга і герба ў самавызначэнні народа як нацыі. Падчас мерапрыемства вучні зрабілі выснову, што дзяржаўныя сімвалы Беларусі адлюстроўваюць ідэю роўнасці ўсіх грамадзян Рэспублікі Беларусь незалежна ад сацыяльнай, нацыянальнай або рэлігійнай прыналежнасці. Дырэктар школы Шпакевіч Вадзім Мікалаевіч павіншаваў прысутных са святам, заклікаў сваімі поспехамі ў вучобе спрыяць росквіту Беларусі і ўручыў памятныя прызы ўдзельнікам і прызёрам гульняў-конкурсаў «Белка» (хімія) і «Глобусёнак» (геаграфія). Для вучняў 1 ступені агульнай сярэдняй адукацыі Гузіч Таццяна Мікалаеўна, бібліятэкар Верхнецерабяжоўскай сельскай бібліятэкі, правяла прэзентацыю "Галоўныя сімвалы маёй краіны". Таццяна Мікалаеўна расказала аб тым, што герб і сцяг нашай дзяржавы надзелены яркімі рысамі, якія адразу нагадваюць аб роднай краіне. Яны лёгка пазнаюцца сярод усіх дзяржаўных сімвалаў сусветнай супольнасці, з дапамогай простых і зразумелых сродкаў адлюстроўваюць слаўную гісторыю народа Беларусі і яго шматвекавыя традыцыі. Разам з вучнямі яна высветліла значэнне асноўных элементаў Дзяржаўнага герба і Дзяржаўнага флага Рэспублікі Беларусь. Падводзячы вынікі, Таццяна Мікалаеўна адзначыла: "Каб стаць сапраўдным патрыётам сваёй краіны юны грамадзянін павінен ведаць і з павагай ставіцца да яе дзяржаўнай сімволікі, павінен добра разумець мову беларускага сцяга, каб пачытаць яго і ганарыцца ім як сімвалам свайго народа і гісторыі». |