Віртуальная экскурсія
04.05.2019
У суботу, 4 мая, у рамках Тыдня знакамітых землякоў, вучні 5-7 класаў "падарожнічалі" па імянных вуліцах Церабяжова. Старшакласнікі, члены ГА «БРСМ», падрыхтавалі фотаздымкі вуліц, названых у гонар знакамітых людзей, а педагог-арганізатар Васілевіч Ала Рыгораўна падабрала пра іх матэрыял. У ходзе мерапрыемства "Іх імёнамі названыя вуліцы" вучні даведаліся аб новых фактах біяграфіі Юрыя Гагарына і Пятра Клімука, пазнаёміліся з жыццём і дзейнасцю выдатнага палітычнага дзеяча Сяргея Міронавіча Кірава. |