“Беларусь – краіна міру і дабра”
27.04.2019Увесь тыдзень вучні 1-11 класаў пад кіраўніцтвам класных кіраўнікоў адбіралі фотаработы на конкурс-выставу "Беларусь – краіна міру і дабра". У суботу, 27 красавіка, журы пад старшынствам Казубоўскай Ніны Анатольеўны, намесніка дырэктара па вучэбна-выхаваўчай рабоце, падвяло вынікі. З усіх прадстаўленых работ адабраны лепшыя і аформлены ў выставу ў рэкрэацыі 1 паверха. А пераможцамі сталі вучні 5 класа. |