“З прафесіяй – у будучыню ”
20.04.2019У суботу, 20 красавіка, у рамках Тыдня прафарыентацыі вучні 7-9 класаў пад кіраўніцтвам Бабіч Вольгі Мікалаеўны, педагога сацыяльнага, сустрэліся з прадстаўнікамі розных прафесій. У госці прыйшлі страхавы агент «Белдзяржстраху » Людміла Іванаўна Бруцкая і медсястра яслі-сада Ірына Іосіфаўна Рэуцкая. Яны распавялі пра свой шлях у прафесію, пра спецыфіку працы. Дзеці цікавіліся патрабаваннямі дадзеных прафесій да чалавека, заработнай платай і навучальнымі ўстановамі для атрымання спецыяльнасцяў. |