Гульня-віктарына
06.04.2019У суботу, 6 красавіка, для вучняў 2-4 класаў Гуня Святлана Мікалаеўна, настаўнік пачатковых класаў, і Гузіч Таццяна Мікалаеўна, бібліятэкар Верхнецерабяжоўскай сельскай бібліятэкі, правялі гульню-віктарыну "Знаўцы роднага краю".
Вучні падзяліліся на 3 каманды, прыдумалі назвы і выбралі капітанаў. Пытанні тычыліся розных абласцей: гісторыя нашай Радзімы, веданне прыказак і прымавак, уменне перавесці з рускай на беларускую мову, беларуская сімволіка і займальныя факты аб нашай краіне. Ва ўпартай барацьбе з мінімальным адрывам перамагла каманда 4 класа. |