Конкурс паштовак «Поры года на маёй малой радзіме»
09.03.2019
У суботу, 9 сакавіка, вучні 5-8 класаў пад кіраўніцтвам Грэчка Ларысы Рыгораўны выраблялі паштоўкі для конкурсу "Поры года на маёй малой радзіме". Дзеці самастойна рыхтавалі праекты, выбіралі матэрыял і каляровую гаму паштовак. Лепшыя працы аформлены ў выставу, а пераможцамі сталі Вольга Макарэвіч (7 клас) і пяцікласнікі Іван Лугін і Рэвуцкая Дар'я. |