Конкурс малюнкаў
23.02.2019
У суботу, 23 лютага, падведзены вынікі агульнашкольнага конкурсу малюнкаў "Мая вуліца, мая вёска, мая малая радзіма". Арганізатарам выступіла Гузіч Таццяна Мікалаеўна, бібліятэкар Верхнецерабяжоўскай сельскай бібліятэкі. На працягу тыдня Таццяна Мікалаеўна азнаёміла вучняў з творамі паэтаў і пісьменнікаў Століншчыны, аформіла выставу кніг беларускіх аўтараў. На перапынках з бібліятэкі даносіліся беларускія песні ў выкананні народных калектываў, якім дзеці часта падпявалі. Зараджаныя пазітыўнымі эмоцыямі, вучні адлюстравалі ўсе свае пачуцці ў малюнках. Работ было шмат, і лепшыя аформлены ў выставу, якая радуе гасцей школы ў фае 1 паверха. |