Піянерскі КВІЗ
26.01.201926 студзеня сярод піянераў раёна праводзілася гульня “Піянерскі КВІЗ”. Усяго на гульню прыбыла 36 каманд.
Нашу школу прадстаўляла каманда “Знакі”, у склад якой уваходзілі: Ракала Аляксандр і Тарасюк Вячаслаў з 6 класа, Рэвуцкая Ксенія і Хоміч Лізавета з 7 класа і васьмікласніцы – Стрыбулевіч Паліна і Бажко Кацярына. Пытанні тычыліся як грамадскага, так і піянерскага жыцця. Асабліва спадабаўся тур “Рэбусы”. Найбольш цяжкі – “Дзіцячае Еўрабачанне”. |