Парады чытачам
26.01.2019У суботу, 26 студзеня, фотавыставай завяршыўся праект "Што нам раяць прачытаць вядомыя людзі Століншчыны".
Вучні пад кіраўніцтвам Гузіч Т.М. і Казубоўскай Н.А. звязваліся са знакамітымі землякамі па тэлефоне і ў «Аднакласніках» для таго, каб даведацца любімыя кнігі рэспандэнтаў і што яны чытаюць цяпер. Усе сабраныя дадзеныя аформлены ў фотавыставу, а бібліятэкар Верхнецерабяжоўскай сельскай бібліятэкі Таццяна Мікалаеўна падабрала рэкамендуемыя кнігі. |