Cнежны снайпер
12.01.2019
У снежні ў школе прайшлі спартыўныя спаборніцтвы «Снежны снайпер". Пераможцы прадстаўлялі нашу школу ў раённых спаборніцтвах. 12 студзеня каманда ў складзе: Грэчка Івана і Салавец Анастасіі (9 клас), Лысюк Веры (8 клас) і Юрчука Ягора (6 клас) пад кіраўніцтвам трэнера, настаўніка фізічнай культуры і здароўя Літвінка Іосіфа Іосіфавіча паказалі сваё ўменне не толькі на лыжнай трасе, але і ў ціры. На думку Іосіфа Іосіфавіча, наша каманда хоць і не заняла прызавыя месцы, але выступіла годна. |