«Па мацерыкам і краінам»
22.12.2018
Цікавыя і пазнавальныя пытанні былі падрыхтаваны настаўнікам геаграфіі Грэчка Ларысай Рыгораўнай. Вучні разгадвалі загадкі і адказвалі на пытанні віктарыны аб розных краінах, падарожнічалі па карце і ўспаміналі рэкорды свету. Цікава прайшоў конкурс мазаікі з элементаў карты Паўночнай і Паўднёвай Амерык. Рабятам дадзенае мерапрыемства прыйшлося «па гусце», бо яны адкрылі для сябе столькі цікавага: што радзімай сушы з'яўляецца зусім не Японія, а Кітай; цукеркі, якія пабывалі ў космасе - знакамітыя Чупа-Чупс; а Баунті - гэта не толькі райская асалода, але і востраў. Напрыканцы мерапрыемства Ларыса Рыгораўна падвяла вынікі і заклікала: «Вучыце геаграфію, вандруйце - гэта збліжае, робіць вас цікаўней і адкрывае вам таямніцы нацыянальных культур». |