Хутка, хутка Новы год!
15.12.2018У суботу жыццё ў школе кіпела. Па рашэнні савета дружыны «Піянерская планета», у рамках падрыхтоўкі да святкавання Новага года, 15 снежня праводзілася агульнашкольная акцыя «Упрыгожым школу сваімі рукамі».
Вучні разам з класнымі кіраўнікамі ўпрыгожвалі класы самаробнымі вырабамі. Вокны - выцінанкі ў адзіным стылі. У фае 1 паверха ўсталявалі каляровыя пражэктары. На ганку - елачку, упрыгожаную аб'ёмнымі сняжынкамі і гірляндамі. У выніку: святочны настрой і гонар за праведзеную працу. |