Занальныя баскетбольныя спаборніцтвы
08.12.20188 снежня, у суботу, у спартзале Рэчыцкага Дома культуры адбыліся занальныя спаборніцтвы па баскетболе.
Удзельнічалі 4 каманды: Рэчыцкія СШ№2, СШ№3, Стружская СШ і Церабяжоўская СШ. Каманды нашай школы прадстаўлялі юнакі і дзяўчаты 6-10 класаў. Ва ўпартай барацьбе нашы спартсмены абышлі СШ№3 Рэчыцы, Стружскую СШ і заваявалі 2-е месца. Пераможцы - каманды юнакоў і дзяўчат СШ №2 Рэчыцы. Лепшымі спартсменамі ў нас прызнаны Ліпскі Уладзімір (10 клас) і Грэчка Крысціна (9 клас). |