“Быць здаровым –гэта здорава!”
08.12.2018
Каманды «Тэлепузікі» і «Смурфікі» адправіліся на «Планету здароўя», дзе бегалі, скакалі, весяліліся і паказвалі, хто самы моцны, смелы і спрытны. Вядучыя свята, Бык Іна Мікалаеўна і Бабіч Вольга Мікалаеўна, падабралі разнастайныя эстафеты на спрыт, хуткасць і кемлівасць: «Човен», «Пераправа з абручамі», «Конік». Асаблівае месца ў спартыўных спаборніцтвах займаў конкурс на веданне правілаў здаровага ладу жыцця «Дакладна-няправільна». |