Выстава творчых работ
08.12.2018У суботу, 8 снежня, члены гуртка «Мастацкая лепка» парадавалі ўсіх выставай сваіх работ.
«Мастацкая лепка - даволі новы від творчасці ў нашай школе, - распавяла кіраўнік гуртка Гуня Святлана Мікалаеўна. - Асаблівасць гэтай тэхнікі ў тым, што нават калі вы не ўмееце маляваць, то наклеіць пластылін па шаблоне заўсёды атрымаецца. У выніку - прыгожыя, па-майстэрску зробленыя вырабы, якія можна падарыць сябрам». Многія школьнікі зацікавіліся гэтым відам творчасці і на наступны занятак да Святланы Мікалаеўны чакаецца наплыў жадаючых. |