Што? Дзе? Калі?
24.11.2018У суботу, 24 лістапада, у сярэдняй школе №3 г. Століна прайшлі раённыя інтэлектуальныя гульні «Што? Дзе? Калі?» сярод вучняў 5-7 класаў.
Прыбыло 38 каманд з усіх школ раёна. Нашу школу прадстаўляла каманда «Знакі»: вучні 5 класа - Лугін Іван і Бруцкі Аляксандр, шасцікласнікі - Ракала Аляксандр, Ярашэвіч Лізавета і Тарасюк Пётр. Кіраўнік і трэнер - Шпакевіч Вадзім Мікалаевіч, настаўнік гісторыі. Пасля 2-х тураў па 15 пытанняў каманда заняла 27 месца. Для дэбюту - добры вынік. Вучням ёсць да чаго імкнуцца і ў будучым вынікі будуць вышэй. |