Віртуальная экскурсія ў мінулае краіны
24.11.201824 лістапада вучні 9-11 класаў здзейснілі віртуальную экскурсію ў мінулае нашай краіны.
Педагог-арганізатар Васілевіч Ала Рыгораўна падрыхтавала прэзентацыю да 100-годдзя ўтварэння БССР. Нагадаўшы гісторыю, яна пазнаёміла прысутных з «брэндамі» БССР. Знакамітыя на ўвесь Савецкі Саюз халадзільнікі «Мінск», крышталь шклозавода Нёман», гадзіннікі "Прамень" Мінскага гадзіннікавага завода, абліцовачная метлахская і фасадная плітка Мінскага камбіната будаўнічых матэрыялаў, веласіпед маркі "Бусел", сандалі Гродзенскай абутковай фабрыкі з натуральнай скуры да гэтага часу карыстаюцца попытам не толькі ў нашай краіне, але і за мяжой. |