Навучанне піянерскага актыву
17.11.201817 лістапада, у суботу, у сярэдняй школе №3 г. Століна прайшоў раённы збор «Лідар новага пакалення".
Піянерскую дружыну нашай школы прадстаўлялі піянеры 6-7 класаў: Ярашэвіч Лізавета, Юрчук Ангеліна, Хоміч Лізавета, Баброўнік Максім і Панкевіч Руслан. Вучні наведалі майстар-класы па арганізацыі дзейнасці ў піянерскай дружыне, якія падрыхтавалі вопытныя педагогі-арганізатары раёна: рэспубліканская дыстанцыйная гульня «Пароль-Октябрёнок», рэспубліканскі конкурс лідараў «Супер Тройка», рэспубліканскі піянерскі інтэрнэт-праект «Вотчына.бай», рэспубліканскі творчы праект юных журналістаў «Піянерскі прэс-пікнік», рэспубліканскія дабрачынныя акцыі "Цуды на Каляды», «Дзеці дзецям» і «Ад сэрца да сэрца». Вучні з цікавасцю займаліся, шмат даведаліся і з задавальненнем падзеляцца новым вопытам з піянерамі сваёй дружыны. |