Урок здароўя
10.11.201810 лістапада ў спартзале прайшоў урок здароўя, удзельнікамі якога былі вучні, якія наведваюць заняткі па інтарэсах спартыўнай накіраванасці.
Урок складаўся з тэарэтычнай і практычнай частак. У першай частцы вучні даведаліся аб дапушчальнай і аптымальнай нагрузцы і як правільна размяркоўваць сілы пры ўдзеле ў спаборніцтвах. Другая палова запомнілася цікавымі практычнымі заданнямі на спрыт, кемлівасць і хуткасць рэакцыі. Па выніках урока адзначаны і ўзнагароджаны лепшыя ўдзельнікі. |