Працоўная акцыя
26.05.2018Школа для вёскі - сацыяльна-культурны цэнтр. Яна павінна як «храм ведаў» прыцягваць і дзяцей, і дарослых. Гэтаму павінна служыць і тэрыторыя школьнага двара.
Ідэю збліжэння чалавека з прыродай, яе непарыўнай сувязі з чалавекам ажыццяўлялі ў суботу, 26 мая, вучні 5-11 класаў у ходзе акцыі «Упрыгожым школьны двор». Пад кіраўніцтвам Грэчка А.У., аўтара праекта азелянення школьнай тэрыторыі, і Пешка А.А., настаўніка тэхнічнай працы, вучні падрыхтавалі клумбы і высадзілі кветкі. С тараліся нашы вучні і педагогі, працавалі з добрым настроем. Хай тэрыторыя нашай школы стане яшчэ прыгажэйшай! |