Агульнапіянерскі суботнік
01.04.2017Правядзенне агульнапіянерскага суботніку стала важнай грамадскай справай у навядзенні парадку на зямлі.
Старанна прыйшлося папрацаваць, каб навесці абсалютную чысціню ля школы і на тэрыторыі, якая прылягае да яе. Удалае размеркаванне відаў работ і замацаванне за кожным атрадам пэўнай тэрыторыі павысілі адказнасць удзельнікаў суботніка за якасць працы. Самы адказны ўчастак дастаўся вучням 7 класа – тэрыторыя каля помніка воінам, загінуўшым пры вызваленні вёскі. Вучні ўнеслі значны ўклад у выкананне мерапрыемстваў акцыі “Прыгажэйшай стане Брэстчына мая”. |