Занальныя спаборніцтвы па баскетболе
10.12.2016У суботу, 10 снежня, у спартыўнай зале было шматлюдна: на базе нашай школы праходзілі занальныя спаборніцтвы па баскетболе.
У госці прыехалі каманды хлопчыкаў і дзяўчынак са Стругі, Рэчыцкіх сярэдніх школ № 2 і № 3. Спаборніцтвы праходзілі ва ўпартай барацьбе. Гледачы гучна падтрымлівалі апладысментамі кожны ўдалы кідок сваіх каманд.
|
Пераможцамі сярод юнакоў сталі вучні нашай школы. Другое месца - у сярэдняй школы № 2 р.п.Рэчыца, трэцяе - у сярэдняй школы № 3 р.п.Рэчыца. |
Ва ўпартай барацьбе 1 месца ў дзяўчынак занялі вучаніцы СШ № 2, другое - у нашых дзяўчынак, трэцяе - у СШ № 3. |
|
Віншуем пераможцаў! Спадзяемся на перамогу ў раёне! |