Падарожжа ў краіну здароўя
18.01.202018 студзеня, у рамках работы рэсурснага цэнтра "Фарміраванне культуры здаровага харчавання", вучні 3-4 класаў здзейснілі займальнае падарожжа.
Басавец Святлана Паўлаўна распавяла пра складнікі здароўя: правільнае харчаванне, заняткі фізкультурай, добры настрой. Удзельнікі адгадвалі загадкі, расшыфроўвалі крыжаванку, правялі музычную зарадку. Атрыманыя веды дапамаглі ў віктарыне пра карыснае для здароўя. |