Па краіне “Усёведак”
25.01.2020
У суботу 25 студзеня 3 каманды піянераў 5-6 класаў пад кіраўніцтвам педагога-арганізатара Васілевіч Алы Рыгораўны падарожнічалі па краіне "Усёведак" і знаёміліся з рознымі відамі гульняў. На 7 станцыях удзельнікаў ацэньвалі старэйшыя піянеры і члены ГА "БРСМ". На “Беларускай” піянеры складалі карту Беларусі з пазлаў, на "Грашовай" - лічылі капейкі, у "Майстэрні Дзеда Мароза" - выразалі сняжынкі і ялінкі, на "Жартоўнай" - адказвалі на лагічныя пытанні. Асабліва спадабалася ўдзельнікам на станцыі "Дружная" , дзе рабяты перадавалі мячык адзін аднаму пад падбародкам, і на станцыі "Музычная", развучвалі танцавальныя гульні. Самай хуткай была каманда дзяўчынак 6 класа, на другім месцы-пяцікласнікі, на трэцім – хлопчыкі 6 класа. Усе ўдзельнікі атрымалі зарад пазітыву і салодкія прызы. |