Наш выбар – здароўе!
14.03.2020У суботу, 14 сакавіка, Бык Іна Мікалаеўна правяла для вучняў 8-11 класаў пасяджэнне круглага стала на тэму “Наш выбар - здароўе”.
Вучням было прапанавана раставіць сацыякультурныя фактары ў парадку іх значнасці. Частка вучняў паставіла здароўе на першае месца, частка – на другое пасля сямейнай благанадзейнасці.
Старшакласнікі ўдзельнічалі ў бліц-апытанні, прыдумвалі словы-складнікі здароўя і выступілі ў ролі вядучых спецыялістаў: гісторыка, біёлага, нарколага, урача-педыятра, юрыста, якія разглядалі праблему палення з усіх бакоў.
Вынікам круглага стала стала вылучэнне складнікаў зларовага ладу жыцця.