Піянерская субота
21.03.2020У суботу, 21 сакавіка, педагог-арганізатар Васілевіч Ала Рыгораўна правяла з піянерамі атрадаў "Данка” (6клас) і “Вікторыя" (7 клас) практычны занятак па прафілактыцы ВРЗ, грыпу і каранавіруснай інфекцыі. Рабяты складалі прыказкі і прымаўкі пра здароўе, пазнаёміліся з адрозненнямі ў сімптомах гэтых захворванняў, выраблялі аднаразовыя маскі з падручных матэрыялаў. Усе атрыманыя веды піянеры замацавалі складаючы буклет "Рэкамендацыі па прафілактыцы інфекцый, якія перадаюцца паветрана-кропельным і кантактна-бытавым шляхамі".