Актыўная субота
03.10.2020Як і заўсёды, у гэтую суботу вучні наведвалі розныя аб’яднанні па інтарэсах. Прайшлі жывыя, цікавыя рэпетыцыі удзельнікаў гуртка “Драматычны”. Але галоўнай асаблівасцю гэтага шостага школьнага дня стала спаборніцкая таварыская сустрэча па баскетболе паміж вучаніцамі 7-9 класаў нашай школы з равесніцамі сярэдніх школ №2,№3 р.п. Рэчыца. Менавіта ў гэтай упартай барацьбе перамогу атрымалі нашы дзяўчынкі.
Віншуем іх і жадаем новых, бліскучых перамог!