Практычны занятак "Сітуацыя поспеху"
19.12.2020Вясёлыя песні і вершы можна было пачуць на практычным занятку "Сітуацыя поспеху", які быў праведзены Багатка І.П. сярод вучняў 7-9 класаў 19 снежня. У выніку кожны ўдзельнік атрымаў прыз - каляндар на наступны год.
У гэты ж час для вучняў пачатковых класаў была арганізавана работа “Майстэрні Дзеда Мароза”, дзе нашы хлопчыкі і дзяўчынкі маглі змайстраваць падарункі сваім родным у выглядзе ялінкі, Дзеда Мароза, маляўнічай паштоўкі і г.д. Натхненне надыходзячага свята толькі падштурхоўвала да актыўнай працы.
Таксама піянеры школы прынялі ўдзел у рэспубліканскай акцыі “Закруцім добрую справу” у рамках дабрачыннага праекта “Новае жыццё ў абмен на накрыўкі”.