Мультвіктарына. Прагляд любімых мультфільмаў
23.01.202123 студзеня для вучняў 1 – 4 классаў была праведзена мультвіктарына.
Займальнае баўленне часу падарыла вучням віктарына па мультфільмах, якія яны любяць глядзець. Гэта новая сустрэча з любімымі персанажамі, магчымасць пахваліцца сваёй эрудыцыяй-заўсёды ж прыемна першым адказаць на пытанне і заслужыць пахвалу. У той жа час развіваецца лагічнае мысленне, хуткасць рэакцыі і канцэнтрацыя.
Пытанні віктарыны былі самымі рознымі: трэба было даведацца герояў казак па апісанні, успомніць, персанажам якой казкі з'яўляецца той ці іншы герой, каму з герояў належыць пэўны прадмет або выказванне.
У заключэнне мерапрыемства, па жаданні дзяцей, быў паказаны мультфільм.