Пазнавальна-разважальная праграма “Народныя гульні – гэта цікава і весела”
30.01.2021У суботу, 30 студзеня, для вучняў VII – IX класаў, прайшла пазнавальна-разважальная праграма “Народныя гульні – гэта цікава і весела”. На пачатку мерапрыемства вучні даведаліся аб паходжанні народных гульняў, пазнаёміліся з іх класіфікацыяй, успомнілі і развучылі новыя лічылкі, якімі суправаджаюцца гульні. З захапленнем усе разам гулялі ў “Раўчук”, “Залатыя вароты”, “Фанты” і іншыя гульні. У якасці адпачынку паміж гульнямі разгадвалі загадкі. Пры завяршэнні мерапрыемства вучні з упэўненасцю адзначылі, што народныя гульні – гэта сапраўды цікава і весела.