“Свая гульня” па творчасці А.С.Пушкіна
06.02.20216 лютага ў дзяржаўнай установе адукацыі “Церабяжоўская сярэдняя школа” прайшла інтэлектуальная гульня паміж вучнямі 8-11 класаў па творчасці А.С.Пушкіна. Пры правядзенні мерапрыемства выкарыстоўваліся сюжэтныя элементы тэлеперадачы “Свая гульня”. Мэта мерапрыемства: абагуліць і сістэматызаваць вывучаны матэрыял па творчасці А.С.Пушкіна; садзейнічаць развіццю моўнай культуры вучняў; павышаць цікавасць да ўрокаў рускай літаратуры.
Гульня складалася з трох раўндаў. Калі выпадаў “Аўкцыён”, кожны з удзельнікаў гульні меў права павялічыць “цану” пытання, але яна не павінна была перавышаць сумы, якая ёсць на рахунку. “Кот у мяшку” азначала пытанне не па тэме і перадачу адказу другому ўдзельніку гульні. Усе вучні змаглі праявіць свае здольнасці. Перамаглі лепшыя.
Віншуем 10 клас!!!
Праведзенае мерапрыемства дапамагло вучням даведацца многа новага і цікавага аб жыцці і творчасці А.С.Пушкіна.